Тушыце свет: перамовы па цане на газ для Украіны праваліліся


«Газпром» прыпыніў пастаўкі газу ва Украіну, а Кіеў выключыў свет у Крыме. Перамовы па цане на газ для Украіны праваліліся.

А 10:00 паводле маскоўскага часу дзяржкарпарацыя «Газпрам» спыніла пастаўкі блакітнага паліва ва Украіну. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер, паведамляе «РИА Новости».

З 1 ліпеня Кіеў спыніў пастаўкі электраэнергіі ў Крым. «З-за таго, што ёй (Украіне – belsat.eu) не ўдалося дабіцца на Венскіх перамовах 30-адсоткавай зніжкі на расейскі газ», піша расейскае выданне rian.com.ua.

Міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімер Дземчышын пасля трохбаковых перамоваў у Вене заявіў, што Кіеў будзе набываць газ з «іншых крыніцаў». Падчас венскіх перамоваў украінскі бок не пагадзіўся на кошт $ 247.2 за тысячу кубаметраў. Кіеў разлічваў на падпісанне дамовы з коштам на газ у памеры каля $ 200.

Наступны этап перамоваў па цане на газ запланаваны на верасень. Імаверна, што энергетычная блакада анексаванага паўвострава будзе знятая толькі пасля таго, як Кіеў і Масква вызначаць кампрамісны кошт газу для Украіны.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў