Турыстычныя экскурсіі ў Беларусі могуць быць неўзабаве забароненыя


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=GYI3oSCkSYk”][vc_column_text]Нашая краіна непапулярны, мякка кажучы, маршрут у замежных турыстаў. Але гэта не замінае некаторым адмыслоўцам прапаноўваць жорсткія захады супраць экскурсаводаў, якія і пашыраюць веды пра Беларусь. Каму і за што пагражае пакаранне? Ці адабецца гэта на айчыннай турыстычнай галіне?

Злавіць і аштрафаваць. Менавіта так менскі экскурсавод прапанаваў змагацца са сваймі калегамі-нелегаламі. У якасці пакарання для гідаў без акрэдытацыі была названая канкрэтная сума: 18 мільёнаў рублёў.

Такую прапанову падчас правядзення круглага стала ў Палаце Прадстаўнікоў агучыў старшыня беларускай асацыяцыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чыжскі.

«На нашай тэрыторыі праводзяць экскурсіі людзі, якія не жывуць на гэтай зямлі. У нас ёсць прафесійныя экскурсаводы, гэта іх хлеб, яны з гэтага жывуць, яны гэтаму навучыліся. І ўвогуле, экскурсія – гэта частка ідэалогіі дзяржавы» — кажа кіраўнік асацыяцыі.

Заўвагі Мікалая Чыжскага датычаць пераважна замежных экскурсаводаў якія працуюць без акрэдытацыі. Аднак папраўкі ў закон такім чынам будуць уплываць і на неліцэнзаваных суайчыннікаў.

«Павінна, каб экскурсіі былі гістарычна-апраўданыя або выдаваліся толькі гістарычныя факты. Гэта няправільна, што тыя людзі якія не ведаюць экскурсійнай справы, не ведаюць увогуле што такое экскурсія, могуць праводзіць экскурсіі на прафесійным узроўні, нават калі яны жывуць у нашай краіне» — дадае Мікалай Чыжскі.

Для атрымання ліцэнзіі экскурсаводы мусяць здаць іспыт па выніках якога атрымаюць права працаваць толькі на пэўным маршруце. На думку ж гісторыкаў і культуролагаў такі падыход можа нашкодзіць.

«Калі дзяржава спрабуе зарэгуляваць рынак экскурсаводаў, яна кажа, што будуць працаваць толькі тыя, каму мы дазволім. Гэта атрымаецца для экскурсаводаў, якія ведаюць «правільную дзяржаўную інфармацыю» і толькі яны змогуць афіцыйна працаваць. Таксама гэта забівае рынак усіх гарадскіх праектаў, нейкіх вольных экскурсій. Незразумела як можна працаваць у такіх умовах» — удакладняе эксперт Вадзім Мажэйка.

Абарона турыстычнага рынку ад нелегальных экскурсаводаў справа распаўсюджаная ў шматлікіх краінах, але такое новаўвядзенне можа стварыць перашкоды для турыстычнага рынку ў краіне, якая і так няшмат зарабляе ў гэтай галіне.

Пакуль грашовае пакаранне за правядзенне неліцэнзаваных экскурсій застаецца толькі прапановай, аднак, як трактуюць улады Беларусі словазлучэнне «праца без акрэдытацыі», ужо добра ведаюць, напрыклад, журналісты Белсату, якім толькі спачатку гэтага году налічылі штрафаў на некалькі дзясяткаў мільёнаў.

Юлія Лабанава[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў