Турысты з усёй Японіі едуць паглядзець на «кацячую выспу»


На востраве Аосіма жыве 22 чалавекі і 120 катоў.

На востраў можна патрапіць паромам, які курсуе двойчы ў дзень.

Першапачаткова катоў завялі, каб змагацца з мышамі, якія палявалі на чоўны мясцовых рыбакоў. Але праз адсутнасць на востраве натуральных драпежнікаў кашэчае насельніцтва сур’ёзна павялічылася.

У сваю чаргу колькасць жыхароў вострава цягам апошніх 70 гадоў скарачалася – у часы росквіту на востраве Аосіма жылі каля 900 чалавек. Мясцовыя непакояцца, што з павелічэннем плыні турыстаў, будзе парушаны іх пакой.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў