Турцыя прыгразіла не набываць расейскага газу


[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]Таіп Эрдаган нервова пракаментаваў авіяінцыдэнты з парушэннем расейскімі баявымі самалётамі турэцка-сірыйскай мяжы.

«Расея павінна адчуваць гэтыя пытанні. Мы з’яўляемся пакупніком нумар адзін прыроднага газу з Расеі. Страта Турцыі будзе сурёзнай стратай для Расеі. Пры неабходнасці Турцыя можа набываць прыродны газ у самых розных месцах», – цытуе турэцкага палітыка ТАСС.

Ён адзначыў таксама, што Турцыя можа перагледзець пытанне пра будаўніцтва АЭС паводле расейскага праекту. «Калі расейцы не пабудуюць АЭС «Акую», нехта іншы прыйдзе і пабудуе яе», – дадаў Эрдаган.

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Джон Кэрбі абвінаваціў Расею ў нанясенні авіяўдараў па сірыйскай апазіцыі. Паводле яго, толькі 10 % атак з паветра прыпадае на тэрарыстаў з «Ісламскай дзяржавы» ды «Аль-Каіды».[/vc_column_text][vc_single_image image=”12798″ alignment=”left” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Апошнія ўдары расейская авіяцыя нанесла па пазіцыях і базах сірыйскай апазіцыі, якая змагаецца супраць рэжыму Башара аль-Асада, якога падтрымлівае Масква.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/ElIT1QmeRWk?t=50s”][/vc_column][/vc_row]Чытайце таксама >>> Духоўныя дзеячы Саудаўскай Аравіі аб’явілі джыхад супраць Расеі

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС, BBC

Стужка навінаў