«Туркменская брыгада» у Сірыі: Нашыя паплечнікі застрэлілі расейскіх пілотаў


17 30

Туркменскія баевікі ў Сірыі кажуць, што забілі дваіх расейскіх пілотаў са збітага знішчальніка.

Баевікі заяўляюць, што пачалі страляць па расейскіх пілотах, калі тыя спускаліся з парашутамі.

«Абодва пілоты былі ». Нашыя паплечнікі адкрылі агонь у паветра, і яны (пілоты) загінулі ў паветры», – распавёў журналістам Альпаслян Сэлік, намеснік камандзіра Сірыйскай туркменскай брыгады.

Яго словы падае Reuters.

Сёння ранкам турэцкія знішчальнікі F-16 збілі расейскі бамбардзіроўшчык Су-24, які парушыў турэцкую паветраную прастору. Міністэрства абароны Расеі пацвярджае, што збіты самалёт належаў да авіягрупы, якая дзейнічае ў Сірыі. Вядома, што адзін з пілотаў трапіў у палон да сірыйскіх туркменаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, другі лётчык загінуў.

16:15

Сірыйскія баевікі заявілі пра збіты расейскі верталёт. Яны кажуць, што ў верталёт трапілі супрацьтанкавая ракета. Пра крушэнне верталёта таксама паведаміла сірыйская арганізацыя «Syrian Observatory for Human Rights», што месціцца ў Лондане.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

14:20

НАТА публікуе мапу маршруту расейскага самалёту, які парушыў паветраную прастору Турцыі. На малюнку бачна, што расейскія лётчыкі або лянуюцца аблятаць турэцкую тэрыторыю, або робяць гэта наўмысна.

Брытанская газета «Guardian» змясціла мапу, на якой пазначанае месца падзення самалёту.

13:45

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у размове з журналістамі прызнаў, што збіццё самалёта – «вельмі сур’ёзны выпадак», але «вынікі пакуль рабіць за рана». Пяскоў запэўнівае, што расейскі самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Сірыі, над яе тэрыторыяй.

13:24

У тўітэры з’явілася відэа, якое знята нібы на месцы падзення аднаго з пілотаў. На кадрах бачна, што лётчык загінуў.

13:10

«Белсат» атрымаў кадры першых хвілінаў пасля аварыі расейскага бамбардзіроўчшыка.

12:55

Нацыянальны турэцкі канал у сваім тўітэры публікуе аматарскі здымак пілота, які ўратаваўся.

12:45

Збіты самалёт належыць да адной са старэйшых мадэляў вайсковых бамбардзіроўшчыкаў Расеі. Першы палёт штурмавіка Су-24 быў здзейснены ў 1967 годзе. У 2001 годзе Су-24 быў мадэрнізаваны, і ў 2007 годзе гэтыя машыны пачалі з’яўляецца ў расейскім войску.

Акром Расеі, Су-24 ёсць на ўзбраенні Украіны, Казахстану, Узбекістану, Азербайджану, Ірану, Алжыру, Анголы і Сірыі.

Беларусь адмовілася выкарыстоўваць Су-24 у арміі ў лютым 2012 года.

12:35

Пілот, які ўратаваўся, трапіў у палон да сірыйскіх туркменаў – цюркскага народу, які складае трэцюю пасля арабаў і курдаў этнічную групу краіны. Агулам у Сірыі пражывае 100 тыс. туркменаў.

Верагодна, расейскі самалёт запаліўся ў паветры і ўпаў у раёне Туркменскай гары у правінцыі Латакі. Рэпартэр станцыі «Хабэртурк» кажа, што адзін пілот ўздолеў катапутальтавацца. Турэцкая філія «CNN» заяўляе, што самалёт быў збіты турэцкім знішчальнікам F-16, і паводле інфармацыі станцыі, паспелі катапультавацца абодва пілота, іх цяпер шукаюць расейскія верталёты.

 

Расейскі «Су-24» у чарговы раз парушыў турэцкую паветраную прастору. Дагэтуль пасля кожнага прэцэдэнту расейцы атрымоўвалі папярэджванні з боку турэцкага МЗС. Таксама нядаўна турэцкае знешнепалітычная інстытуцыя выказвала расейцам пратэст праз бамбаванне імі туркменскіх тэрыторыяў: туркмены належаць да адной з туркамі этнічнай групы.

Міністэрства абароны Расеі пацвярджае, што на мяжы з Турцыяй збіты расейскі самалёт.

Глядзі таксама
Каментары