Турчынаў: Падчас вучэнняў «Захад-2017» Расея адпрацавала нанясенне ракетна-ядравага ўдару

video

Паводле заявы сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, на апошнім этапе манеўраў адпрацавалі нанясенне ракетна-ядравага ўдару. У прыватнасці, для гэтага прыцягваліся 6 самалётаў далёкай авіяцыі Ту-95МС і Ту-22М3, якія ажыццявілі палёты над Баранцавым, Балтыйскім і Нарвежскім морамі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СНБА.

Таксама Турчынаў распавёў аб ракетных войсках, якія ажыццявілі вучэбна-баявы пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты РС-24 «Ярс» з касмадрома «Плясецк» у Архангельскай вобласці па мэтам на палігоне «Кура» на паўвостраве Камчатка.

Такія дзеянні ўзброеных сіл Расеі сведчаць, паводле яго слоў, пра гатовасць Расеі да эскалацыі напружанасці з Захадам да распальвання поўнамаштабнай вайны.

Пра адпрацоўку прымянення ядравай зброі раней заявіў міністр абароны Польшчы Антоні Мацерэвіч.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары