Тульскія школьнікі пяклі бульбу на Вечным агні


А на наступны дзень спалілі юбілейныя вянкі, паведамляе агенцтва «Тульская пресса».

«Напярэдадні ў Алексіне на Вечным агні спалілі вянкі. Падлеткі 12, 14 і 14 гадоў, а за дзень да гэтага пяклі там бульбу. Мы можам страціць пакаленне, калі будзем тупа выконваць свае абавязкі. Школа павінна выхоўваць», – падкрэсліў кіраўнік Тульскай вобласці.

Чытай таксама >>> Паўаголеныя сноўбардысткі ў Расеі зняліся на фоне Вечнага агню

Нагадаем, што 23 красавіка ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім дзяўчаты выконваюць эратычны танец на фоне мемарыяльнага комплексу «Малая зямля», усталяванага ў памяць аб палеглых у бітвах за Новарасійск падчас Вялікай Айчыннай вайны. Удзельніц відэароліку прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў