«Тўіты» Трампа ператвораныя ў эма-песню


Камедыйны калектыў «Super Deluxe» і амерыканскі рок-музыка Нік Лутска (Nick Lutsko) сабралі самыя сумныя допісы амерыканскага прэзідэнта ў «Twitter’ы» ды запісалі эма-песню.

У сваім мікраблогу яны напісалі, што заўважылі «тўіты Трампа выглядаюць як тэкст для эма-песні пачатку 2000-х гадоў, таму вырашылі яе стварыць».

У кампазіцыі выкарыстаныя тўіты Трампа, у якіх ён скардзіцца на крытыку ў амерыканскіх СМІ і называе Мэрыл Стрып самай пераацэненай актрысай Галівуду.

Відэа запісу яны змясцілі на сваім youtube-канале.

ДР belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары