Цыклон «Даніэла» ідзе на Беларусь


Заўтра чакаюцца моцныя завеі і мокры снег. Метэаролагі прапануюць устрымацца ад паездак на ўласным аўтатранспарце.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў кіраўнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Заўтра на тэрыторыю краіны прыйдзе магутны цыклон, абвешчана штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі. Але параўноўваць яго з «Хаўерам» не варта, яму далёка да «Хаўера» (моцны цыклон, які прыйшоў у Беларусь у 2013-м), – падкрэсліў Рабаў.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=BpBxCBJlgYk”][vc_column_text]Заўтра моцных маразоў не будзе. Галоўная небяспека – гэта снежныя заносы на дарогах. Па поўначы 12 студзеня чакаюцца моцныя завеі, у паўднёвых рэгіёнах – працяглыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад – 12 па паўночным усходзе да + 1 градуса па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца ад – 5 па поўначы да + 5 па поўдні.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў