Цыклон Аксэль нясе ў Беларусь маразы да –27


У краіне абʼяўлены памаранчавы ўзровень небяспекі. Палярны цыклон прынёс моцны вецер і мяцеліцу.

У Менску снегапад сцішыўся, надворʼе захоўваецца пахмурнае. Удзень тэмпература ад 0 да – 1 °С. Вецер паўднёва-заходні да 6 м/с. Высокая вільготнасць паветра (да 92%) прынясе дыскамфорт і тэмпература будзе адчувацца на ўзроўні – 5 °С.

Рэзкае ўзмацненне маразоў пачнецца 6 студзеня. Удзень будзе ад -13 да -20 °С. Да канца тыдня тэмпература ў начныя гадзіны апусціцца да -23 – -27 °С.

У суботу 7 студзеня марознае надворʼе захаваецца, у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег.

Чытайце таксама >>>

ДР belsat.eu

Стужка навінаў