Цыгане выракліся яе за тое, што яна пісала вершы і раскрыла іх таямніцы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbS1iUEJFbVhzd2clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Глядзіце мастацкую стужку «Папуша» сёння, 22 траўня, а 22:15.

Стужка атрымала 22 узнагароды на кінафестывалях у Гішпаніі, Грэцыі, Чэхіі, Македоніі, Польшчы. Адзначаліся як акторскія працы, гэтак і аператарская праца, сцэнаграфія, касцюмы, музыка.

Папуша (насамрэч Браніслава Вайс, з дому Зялінская) – польская паэтка цыганскага паходжання. Папуша што па-цыганску значыць «лялька» – успрымалася ў вялікай цыганскай сям’і як дзіўнае і легкадумнае дзяўчо. У дзяцінстве яна самастойна навучылася чытаць ды пісаць – і ўжо гэтага было дастаткова, каб пачувацца чужою сярод менш пісьменных суродзічаў.

Паэтычны талент Папушы быў адкрыты польскім перакладчыкам і паэтам Ежы Фіцоўскім. Малады даследнік па вяртанні ў Варшаву апублікаваў вершы цыганскае паэткі, а таксама выдаў працу аб жыцці вандроўнага народу. У выніку самыя цыганы абвінавацілі Папушу ў раскрыцці цыганскіх таямніцаў ды выракліся яе – гэтак і не змірыўшыся з адыходам кабеты ад традыцыяў. Самародны талент зрабіўся для Папушы адначасова і блаславеннем, і пракляццем.

Паказ фільма «Папуша» – адна з кульмінацыяў сёлетняга сезону «Кінаклубу» на «Белсаце».

Стужка сцэнарыстаў і рэжысёраў, сямейнай пары Ёаны Кос-Краўзэ і Кшыштафа Краўзэ, – гэта, з аднаго боку, кранальны і ўзрушаючы партрэт жанчыны і паэткі. З другога боку, знятая цалкам на цыганскай мове, чорна-белая стужка ёсць праўдзівай і візуальна прывабнай экскурсіяй ва ўжо няісны свет польскіх цыганоў.

Госць Кінаклубу, з якім мы размаўляем перад пачаткам фільма, кансультант стужкі, польскі цыганолаг Анджэй Гжымала-Казлоўскі кажа, што насамрэч вонкавы свет цыганоў з яго матэрыяльнай культурай, маляўнічымі касцюмамі, вандраваннямі ў табары ўжо памёр. Але каштоўнасці, якія кіруюць жыццём цыганоў, хоць і мяняюцца не вельмі моцна. Там застаюцца асноўныя прынцыпы – сям’я, адказнасць, лаяльнасць, пакаранне за правіну, нарэшце – вернасць цыганскай мове. І гэтыя каштоўнасці яны самааддана бароняць. Гэты цыганскі свет выдатна раскрываецца і ў калізіях фільма «Папуша».

Стужка навінаў