Цяжкавік з мёртвым кіроўцам наехаў на мінакоў у Горках


Кіроўца цяжкавіка памёр за рулём у Горках у Магілёўскай вобласці, яго аўтамабіль наехаў на двух мінакоў.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Упраўлення ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 24 студзеня а 15:00 на вуліцы Суворава. 59-гадовы жыхар раённага цэнтру, кіруючы аўтамабілем «ГАЗ-САЗ», раптоўна памёр – паводле папярэдніх звестак, ад інфаркту.[/vc_column_text][vc_single_image image=”94388″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкаму[/vc_column_text][vc_column_text]Машына наехала на 46-гадовую жанчыну і 44-гадовага мужчыну, якія ішлі ў спадарожным кірунку па абочыне, а затым урэзалася ў дрэва.

МЯ, паводле БелТА

Стужка навінаў