Цясляр менскага ЖЭУ робіць арт-аб’екты са смецця

photo

У вольны ад працы час цясляр упрыгожвае сталічныя двары.

Pracy1
Сяргей Астапенка ўжо стварыў каля трох дзясяткаў малых архітэктурных формаў. Сам ён працуе цесляром ЖЭУ-2 Першамайскага раёну Менску.

Майстар ужо паспеў нарабіць у дварах, напрыклад, шпакоўняў. Таксама ў адным з двароў можна пабачыць арыгінальны фантан працы Сяргея Астапенкі.

Pracy3

«Увесь патрэбны матэрыял знайшоў некалькі гадоў таму каля сметнікаў. Людзі рабілі рэмонт і выкінулі старую плітку. Я падабраў, разбіў на кавалкі і пасадзіў на раствор. Каменяў назбіраў побач. Была яшчэ і дэкаратыўная птушачка. Таксама ў смецці знайшоў. А ўвогуле гэты аб’ект ужо згубіў для мяне актуальнасць. Да лета хачу зрабіць тут рэканструкцыю: фантанчык засыпаць зямлёй і разбіць ружоўнік», – распавядае Сяргей Астапенка.

Сярод іншых яго працаў ёсць старадаўняя ладдзя, а таксама казачная хатка. У бліжэйшых планах цесляра – зрабіць на водным канале старадаўні карабель.

Pracy4

Pracy5

Pracy2

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-навіны»

Глядзі таксама
Каментары