Цяпер за мяжу на адным аўтамабілі можна ездзіць часцей, чым раз на восем дзён


Фота smcloud.net

Савет міністраў адмяніў правіла, якое абмяжоўвала ў правах беларусаў, нават калі яны ехалі за мяжу з практычна пустымі бакамі. Ранейшыя пастановы ўраду, якія ўводзілі забарону, страцяць сілу.

Адпаведная пастанова (№ 526 ад 1 ліпеня) пачне дзеяць ад 1 верасня 2016 года. У чацвер яе апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Абмежаванні на вываз паліва з Беларусі ўвялі ў лістападзе 2011 года. Нацыянальная валюта Беларусі абвалілася і бензін у адносінах да валют моцна патаннеў. Беларусы пачалі актыўна вывозіць яго на перапродаж у суседнія краіны. Тады ўрад увёў меру, якая прадугледжвала, што аўтамабілі, а таксама чалавек за рулём, не маюць права выехаць у краіны Еўразвязу часцей, чым раз на восем дзён. У адваротным выпадку трэба было плаціць мыту.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары