Цяпер менчукі з праблемамі слыху могуць вызваць хуткую, пажарную ды таксоўку праз «Skype»


2 верасня ў Менску пачынае працу Цэнтр прыёму-перадачы паведамленняў у экстранныя службы ад людзей з праблемамі слыху.

Звяртацца ў цэнтр можна пры дапамозе SMS-паведамленняў і факсу на кароткі нумар 9191, праграмаў «Skype» на 9191-belog.org, а таксама «Viber» ды «WahtsApp» на той жа кароткі нумар – 9191.

У цэнтры кругласутачна будуць працаваць сурдаперакладчыкі.

Паводле Менгарвыканкаму, ў беларускай сталіцы жыве каля 3000 асобаў з праблемамі слыху.

Фота: minsknews.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў