Цягнік Кіеў-Менск сутыкнуўся з грузавіком


Цягнік №85 Кіеў-Менск сутыкнуўся з грузавіком ГАЗ-52.

Здарэнне адбылося ў раёне Бабруйску, пацярпелых няма.

У прэс-службе Беларускай чыгункі паведамілі, што 26 ліпеня а 7-й раніцы грузавік выехаў на рэгуляваны чыгуначны пераезд без дзяжурнага працаўніка, абсталяваны сігналізацыяй, што спраўна працавала. Машыніст цягніку ўжыў экстранае тармажэнне.

Цяпер высвятляюцца прычыны аварыі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў