Цягам двух гадоў беларускія спецслужбы затрымалі 23 удзельніка незаконных вайсковых фармаванняў


Сярод іх ёсць і тыя, хто меў сувязі з міжнароднымі тэрарыстычнымі арганізацыямі. Пра гэта заявіў кіраўнік упраўлення міжнароднай бяспекі дзяржаўнага сакратарыяту Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Басалыга.

«У 2014-2015 гадах у Беларусі былі рэалізаваныя 18 спецаперацыяў, у якіх удалося выявіць і затрымаць 23 удзельніка незаконных узброеных фармаванняў», – цытуе чыноўніка ria.ru.

Аляксандр Басалыга таксама заявіў, што ў Беларусі няма перадумоваў да тэрарыстычнай дзейнасці. «Закранаючы непасрэдна абстаноўку ў нашай краіне, адзначаю, што ў Беларусі адсутнічаюць выяўленыя перадумовы да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці. Сітуацыя дастаткова стабільная і кантралюемая», – сказаў Аляксандр Басалыга.

Чытайце таксама >>> Затрыманы беларус з Данбасу меў несапраўдны пісталет

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў