ЦВК: За тры дні датэрмінова прагаласавалі амаль 19 % выбаршчыкаў


Амаль пятая частка беларускіх выбаршчыкаў узяла ўдзел у датэрміновым галасаванні.

Пра гэта паведамляе Цэнтрвыбаркам на сваёй інтэрнэт-старонцы. Больш актыўна галасуюць датэрмінова выбаршчыкі замежжа – 22,38 % з іх ужо ўзялі ўдзел у выбарах. У Беларусі самыя актыўныя выбаршчыкі Віцебшчыны: з іх свой голас ужо аддалі 19,99 %. Менш актыўна датэрмінова галасуюць у Менску – 17,03 % менскіх выбаршчыкаў ужо наведалі выбарчыя ўчасткі.

Традыцыйна на датэрміновае галасаванне «заганяюць» студэнтаў. Часта тым, хто прагаласуе да афіцыйнай даты выбараў, абяцаюць вольны ад заняткаў дзень.

Яшчэ адна тэндэнцыя, якую акрэслівае ініцыятыва «Праваабаронцы за свабодныя выбары» – завышэнне лічбаў яўкі.

Як праходзіў першы дзень датэрміновага галасавання – глядзіце ў нашым сюжэце.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=uL_EKG5Bqz0″][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu

Стужка навінаў