ЦВК: яўка на мясцовых выбарах па стане на 18:00 - больш за 70%


Яўка выбарцаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 18.00 складае 70,54%, паведамілі ў ЦВК.

У Віцебскай вобласці – найбольшая яўка – 77,29%.

Яўка ж ў Менску стала найменшай па краіне і склала 58,20%.

У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. грамадзян.

У агульнай складанасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў