ЦВК праверыць сувязь з выбаркамамі


Надзейнасць камунікацыі паміж ЦВК і выбаркамамі будзе правярацца сёння.

Падчас апошняй прэс-канферэнцыі Лідзія Ярмошына паведаміла, што 5 кастрычніка выбарчыя камісіі звяжуцца з Цэнтрвыбаркамам, каб праверыць сувязь. Камісіі перададуць у ЦВК інфармацыю пра колькасць выбарцаў і назіральнікаў, а таксама скрыняў і бюлетэняў на кожным участку.

Сёння таксама ЦВК выступіць з апошнім напярэдадні выбараў відэазваротам. Наступная прэс-канферэнцыя адбудзецца ўжо ў дзень выбараў, 11 кастрычніка.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары