«Цмокі-Менск» адмовіліся ад рускамоўнай версіі афіцыйнага сайта


Афіцыйны сайт «Цмокі-Менск» адмовіўся ад рускамоўнай версіі. Аднак на сайце некаторыя матэрыялы па-ранейшаму застаюцца на рускай мове, піша Tribuna.com.

«Мы ставім перадрукі з гіперспасылкамі на арыгінальныя крыніцы з захаваннем мовы, так патрабуюць правілы капірайтынгу і такім чынам мы падкрэсліваем, што гэта не наш матэрыял», – паведамляе прэс-аташэ клубу Дзмітрый Герчыкаў..

«Чаму «Красный Октябрь» перавялі не як «Чырвоны Кастрычнiк», а як «Красны Акцябр»? Дык вось, брэнды не перакладаюцца пры адаптацыі, а застаюцца калькаваным варыянтам. Гэта афіцыйная норма, прапісаная ў нарматыўных дакументах. І мне вельмі шкада, што вы выказваеце прэтэнзіі, самі папярэдне не ўдакладніўшы нюансы пытання».

На дадзены момант прадстаўлены беларуская і англамоўная версіі афіцыйнай старонкі.

belsat.eu

Стужка навінаў