Ціхаакіянскія рабінзоны: тры дні на бязлюднай выспе


Мужчынаў, чый човен сеў на мель, выратавалі амерыканскія лётчыкі, якія пабачылі выкладзенае на беразе з пальмавых лістоў слова «Дапамажыце».

Трое мужчынаў адправіліся ў кароткае плаванне па паўднёвай частцы Ціхага акіяну ў панядзелак. Увечары надворʼе сапсавалася і іх маленькі ял аднесла далёка ад сушы.

«Guardian» піша, што яны селі на мель і былі вымушаныя ў поўнай цемры праплыць у ратавальных камізэльках тры кіламетры да найбліжэйшага кавалку зямлі – бязлюднай выспы Фанадык, што знаходзіцца ў некалькіх сотнях кіламетрах ад Папуа-Новай Гвінеі.

У аўторак родныя мужчынаў звярнуліся да ратавальных службаў. У пошукавай аперацыі ўдзельнічалі берагавая ахова ЗША, амерыканскі ціхаакіянскі флот ды 7-ы флот, што базуецца ў Японіі.

Патрульны самалёт берагавой аховы ЗША ў чацвер раніцай заўважыў над адной з выспаў дым, а потым пабачыў мужчынаў, якія махалі аранжавымі камізэлькамі каля выкладзенага на пяску з пальмавых лістоў слова «Дапамажыце».[/vc_column_text][vc_single_image image=”161059″ img_size=”large”][vc_column_text]Ратаўнікі адзначылі, што «калі б не вогнішча, яны б звярнулі ўвагу на тую выспу толькі праз некалькі гадзінаў».

Такім чынам, бедакі правялі на востраве тры дні.

ДД

Стужка навінаў