Ці падымуць кошты медцэнтры, якім дазволілі выдаваць бюлетэні? Размова з лекарам

video

Прыватныя медычныя цэнтры павінны радавацца магчымасці выпісваць бюлетэнь, лічыць доктар Зміцер Салошкін.

https://www.youtube.com/watch?v=fROV-nLP6qs&feature=youtu.be

З 1 лютага наступнага года дзяржава дазволіла прыватным медычным установам выдаваць лісты непрацаздольнасці. Чаму ўлады пайшлі на такі крок? У размове з карэспандэнткай «Белсату» разважае доктар Зміцер Салошкін.

Зміцер Салошкін: Рашэнне гэтае, насамрэч, было доўгачаканым, таму што нарэшце прыватныя медычныя цэнтры могуць аказваць поўны цыкл паслугаў. Раней яны маглі канстатаваць захворванне, але не маглі выдаць ліст непрацаздольнасці, адпраўлялі ў дзяржаўную паліклініку сваіх кліентаў.

На маю думку, гэтае рашэнне проста лагічнае, і дзяржаўныя чыноўнікі проста вырашыліся пазбавіцца яшчэ трохі кантролю над прыватнай медыцынай.

Гэта можа не канстатаваць, што ўсё дрэнна з медыцынай бясплатнай, проста нарэшце вырашылі даць яшчэ трошкі свабоды прыватным цэнтрам.

«Белсат»: Наколькі гэта дапаможа разгрузіць дзяржаўныя паліклінікі?

Зміцер Салошкін: Я думаю, гэта разгрузіць нашыя паліклінікі настолькі, наколькі будзе плацежаздольным нашае насельніцтва. Бо мы можам зараз статыстычна пабачыць адсотак людзей, якія абслугоўваюцца ў недзяржаўных медычных цэнтрах, і гэтыя людзі з задавальненнем не будуць ніколі наведваць паліклініку. Раней жа яны вымушана гэта рабілі. Пэўны адсотак, напэўна, будзе час ад часу хадзіць менавіта па аркуш непрацаздольнасці, бо гэта будзе прасцей, без чэргаў і зручней.

«Белсат»: Ці не абцяжарыць дазвол на выдачу «бюлетэняў» платныя медычныя ўстановы? І ці не будуць у сувязі з гэтым яны падвышаць кошты?

Зміцер Салошкін: Я думаю, яны павінны гэтаму толькі радавацца. Таму што любы выдадзены ліст непрацаздольнасці гэта яшчэ два-тры візіты, кожны з якіх будзе каштаваць грошай. І таму ўжо будзе залежыць ад наведнікаў, наколькі яны будуць карыстацца гэтай паслугай. Таму што раней, калі трэба было выдаваць ліст непрацаздольнасці, іх накіроўвалі ў паліклініку, і ўсе гэтыя візіты пераносіліся на паліклініку. Яны былі бясплатныя. А цяпер чалавек, які будзе назірацца ў якім-небудзь цэнтры, усе гэтыя візіты павінен будзе аплочваць.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары