Ці падымецца БАТЭ на 2 месца ў табліцы? Сёння барысаўскі клуб сустракаецца з «Дняпром»


У чэмпіянаце Беларусі па футболе сёння згуляюць два матчы.

У адным з іх БАТЭ ў гасцях сустрэнецца з магілёўскім «Дняпром», у другім — жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» прыме ФК «Менск».

Барысаўскі клуб мае ў сваім актыве 54 пункты, менскія «дынамаўцы» – 56, «Шахцёр» – 59.

Учора ў межах футбольнага першынства адбылося тры сустрэчы, у якіх зафіксаваныя наступныя вынікі:

«Дынама» (Менск) : «Славія» (Мазыр) – 0:0

«Віцебск» : «Шахцёр» (Салігорск) — 1:2

«Слуцк» : «Іслач» – 1:3

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак «Прэссбол»

Глядзі таксама
Каментары