Ці пабачыць Варшава беларускія спевы і танцы?


9 чэрвеня ў цэнтры польскай сталіцы адбудзецца Міжнародны фестываль Варшавы.

Мэта фестывалю – міжнародная інтэграцыя і прэзентацыя культур розных краінаў, прадстаўнікі каторых жывуць у Польшчы. Але ці будуць беларусы ўдзельнічаць у фестывалі – пытанне грошаў. Беларускі Дом у Варшаве запусціў збор сродкаў на прывоз артыстаў і аплату арганізацыйных коштаў. Агулам трэба сабраць 5 тысячаў польскіх злотых (каля 3000 рублёў).

Беларускі Дом у Варшаве хоча прадставіць на фэсце:

  • Сяржука Доўгушава і Спеўны Сход;
  • прэзентацыю CD Мужчынскіх спеваў;
  • беларускі народныя танцы з Аляксеям Бурнасенка;
  • беларускія народныя інструменты
  • гурт «Кудмень», гурт «Рада»;
  • беларускія традыцыйныя танцы ад Сяргея Выскваркі і Любанскіх музыкаў.

«На вялікі жаль, Беларускі Дом у Варшаве сёння не мае фінансавых магчымасцяў для аплаты гэтай сумы. Нягледзячы на гэта, мы перакананыя, што РАЗАМ здольныя годна прадставіць БЕЛАРУСЬ і прадэманстраваць нашу культуру, традыцыі, гісторыю і мастацтва», – адзначаюць прадстаўнікі арганізацыі.

Збор сродкаў праходзіць на польскай краудфандынгавай пляцоўцы. На дадзены момант сабрана 11% ад неабходнай сумы.

ГА, belsat.eu

 

Стужка навінаў