Ці надрукуюць марку са Скарынам?


Праблема не ў ідэалогіі, а ў адсутнасці прапановаў, лічаць філатэлісты.

Налета спаўняецца 500 гадоў з выдання Скарынам легендарнага «Псалтыра» у Празе, які лічыцца першай друкаванай беларускай кнігай. З гэтай нагоды філатэлісты Гарадзеншчыны прапанавалі «Белпошце» выдаць цэлы аркуш з выявай Скарыны ды ягоных гравюраў. Зараз заяву мае разгледзець адмысловая камісія пры выдавецтве «Марка» і даць адказ.[/vc_column_text][vc_single_image image=”375623″ img_size=”large”][vc_column_text]Скарына ў беларускай філатэліі займае асобнае месца. Ягоная выява была змешчаная на адной з першых марак БНР. Наступная марка з першадрукаром выйшла ў 1988-м, напярэдадні атрымання незалежнасці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”375681″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]У 1990-2000-я выходзіла яшчэ некалькі паштовых знакаў, але, як кажуць філатэлісты, «маштаб не той».[/vc_column_text][vc_single_image image=”375627″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Калекцыянеры, якія выступілі з ініцыятывай, тлумачаць, што выпусціць аркуш са «Скарыніянай» – гэта куды больш салідна, чым асобную партрэтную марачку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”375635″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Па-першае, аркушаў яшчэ ніколі не было, – тлумачыць старшыня Гарадзенскага таварыства філатэлістаў Андрэй Мялешка, – Па-другое, для калекцыянераў з усяго свету гэта нашмат цікавей: тут і мастацкі кантэкст, і біблійны, калі глядзіш на гравюры. Гэта ілюстрацыя творчасці першадрукара, а не звычайны партрэт чалавека ў берэце.[/vc_column_text][vc_single_image image=”375631″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]

Андрэй упэўнены, што марак з нацыянальным і гістарычным кантэкстам было б нашмат больш, калі б з’яўляліся адмысловы прапановы з боку аб’яднанняў філатэлістаў.

Прыкладам, на гадавіну Першай сусветнай вайны Беларусь так і не выпусціла сваёй маркі. Затое, у Смаргоні падчас адкрыцця помніку, прысвечанага той вайне, расейскія маркі «гасіліся» беларускімі штэмпелямі, нібы ў нас ужо можна карыстацца паштовымі знакамі суседняй краіны. Сабе ў калекцыю такія спрэчныя цікавосткі той жа Андрэй набываць не захацеў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў