Ці можна гладзіць нічыйнага сабаку? Адказ лекараў


Санітарныя службы Менску – пра прафілактыку шаленства.

Пасля смерці сабакі ад шаленства ў Менску медыкі абяцаюць прыняць усе неабходныя захады супольна з ветэрынарамі, адміністрацыямі раёнаў гораду, арганізацыямі аховы здароўя гораду, жыллёва-камунальнай службай, упраўленнямі ўнутраных справаў.

Сабака пароды канэ-корса памерла 19 студзеня.

«Паводле вынікаў расследавання ўсталявана, што да пачатку гэтага года сабака жыла ў сям’і ў менскай сямʼі па вул. Мініна. Увечары 6 студзеня жывёлу прадалі менчуку, які жыве на вуліцы Альшэўскага. 7 студзеня мужчына перапрадаў жывёліну жыхарцы аграгарадка Чурылавічы. Да 11 студзеня сабака магла знаходзіцца ў раёне вуліцы Сярова і вуліцы Гурскага», – паведамляе старонка санітарна-эпідэміялагічнай службы.

Паводле спецыялістаў, 11 студзеня сабаку знайшлі ў раёне вуліцы Кіжаватава і завулка Каржэнеўскага.

«Жывёлу ўзялі на ператрымку. 17 студзеня ў сабакі з’явіліся прыкметы захворвання, яе адвезлі ў ветэрынарную станцыю, дзе а 22:30 сабака памерла», – распавялі лекары.

Медыкі нагадваюць пра небяспеку захворвання і просяць тых, хто мае сабак, зрабіць прышчэпку сваім гадаванцам, ды выконваць правілы трымання сабак і катоў.

«У выпадку, калі вы ці вашая жывёліна кантактавала з такімі сабакамі, мэтазгодна паказаць гадаванца ветэрынарам», – кажуць спецыялісты.

Самім людзям рэкамендуюць звярнуцца ў паліклініку для вырашэння пытання аб прышчэпцы.

У мэтах прафілактыкі шаленства лекары просяць не падыходзіць і не гладзіць безгаспадарных, безнаглядных жывёлінаў.

«Пры выяўленні жывёліны з незвычайным або агрэсіўным паводзінамі – паведамляйце у ветэрынарную службу», – просяць адмыслоўцы.

У выпадку атрымання траўмаў, нанесеных жывёлай, трэба неадкладна звярнуцца да дактароў.

ДД

Стужка навінаў