Ці можа курыца быць маткай жорава? У Польшчы можа!


Незвычайны выпадак здарыўся ў невялічкім мястэчку Біштынэк ў Польшчы. Крыстына Грачыкоўска ішла па лузе і знайшла там дзіўнае яйка, якой вырашыла падкласці да сваёй курыцы.

Праз некаторы час з яйка вылупіўся жораў, якога назвалі Малыш. Малышу ужо год і ён вельмі любіць бульбу, зерне і чарвякоў. Таксама гаспадыня частуе яго рознымі прысмакамі, напрыклад, сасіскамі.

Птушка вельмі любіць пашпацыраваць па мястэчку. Некалькі разоў у небе кружлялі жоравы, але Малыш не звяртаў на іх увагі.

«Калі я з сынам еду на машыне ў краму, Малыш ляціць на ўзроўні вокнаў і я мушу некалькі разоў на яго галосна крыкнуць, толькі тады ён вяртаецца дадому», – кажа Крыстына Грачыкоўска.

Цікавыя факты

Шэры жораў – птушка манагамная, яна захоўвае сваю пару на працягу жыцця. Толькі калі самка ці самец гіне, то тая птушка, што засталася ў жывых, знаходзіць сабе іншага спадарожніка жыцця.

У самым пачатку шлюбнага сезону шэрыя жоравы пакрываюць пер’е брудам і глеем. Гэта робіць іх менш прыкметнымі і дазваляе ім хавацца ад драпежнікаў у перыяды выседжвання сваіх птушанят.

Колькасць шэрых жораваў у Беларусі рэзка скарацілася ў 60-70-я гады ХХ стагоддзя ў сувязі з асушальнай меліярацыяй. У 80-я гады колькасць папуляцыі стабілізавалася і на гэты момант ацэньваецца ў 800-1500 пар.

Шэры жораў занесены ў Чырвоную кнігу і ахоўваецца законам.

Глядзіце яшчэ:

 

ГА, паводле fakt.pl. Фота Bogdan Hrywniak / newspix.pl

Стужка навінаў