Ці дажывуць беларусы да пенсіі?

video

Аляксандр Лукашэнка на пенсію не збіраецца. І беларусаў туды пускаць не хоча.

Сярэдняя пенсія ў Беларусі складае 2 600 000 рублёў. Тое, што мала – згодны нават прэзідэнт. Аднак ён нагадвае, што і пенсійны ўзрост у нашай краіне сярод найменшых у рэгіёне. Рэшта нашых суседзяў ідзе на пенсію пазней і, таму, маўляў, атрымлівае болей. Адразу пасля выбараў Лукашэнка змяніў рыторыку ў дачыненні да пенсіяў – Беларусь хутчэй за ўсё чакае падвышэнне ўзроставага цэнзу.

Пра неабходнасць рэфармавання пенсійнай сістэмы не першы год Менску кажуць і прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду. Замест гэтак званай «салідарнай» схемы збору пенсійных сродкаў, будучыя пенсіянеры маглі б назапашваць сродкі цягам працоўнага стажу.

Але ці дажывуць беларусы да таго моманту, калі можна будзе скарыстацца назапашанымі сродкамі або проста адпачыць?

Глядзіце матэрыял Усевалада Шлыкава.

Глядзі таксама
Каментары