Ці давяраюць беларусы Еўропе, арміі і палітыкам? Цікавая статыстыка ад «GenerationWhat?»


У інтэрактыўным праекце-апытанні «Generation What?», які стартаваў у Францыі ў 2013 годзе ўзялі ўдзел 880 000 еўрапейцаў.

Аўтары праекту атрымалі адказы на 140 пытанняў: пра сям’ю, кар’еру, палітыку, тэхналогіі, рэлігію, секс ды грошы. На гэтыя пытанні адказалі таксама 15 000 беларусаў.

У 2016 годзе стваральнікі «Generation What пашырылі сваё сацыялагічнае даследаванне на ўсе краіны Еўропы.

Паводле апытання, 90 % беларусаў мяркуюць, што чыноўнікаў зашмат. 88 % беларусаў ніколі не былі членамі палітычных арганізацыяў. 66 % беларусаў не давяраюць рэлігійным арганізацыям, 60 % не вераць палітыкам, 51 % – войску. На пытанне «Ці давяраеце вы Еўропе?» 50 % беларусаў адказалі «хутчэй так» і 8 % – «адназначна так».

На пытанне «Ці маглі б вы быць шчаслівымі без кахання?» 19 % беларусаў адказалі «так». У Грэцыі гэты паказнік толькі 5 %.

Платформа «Generation What?» дазваляе паглядзець вынікі апытання паводле краінаў, узросту, полу, а таксама сярэдні вынік па ўсіх краінах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”409185″ img_size=”large”][vc_single_image image=”409181″ img_size=”large”][vc_single_image image=”409177″ img_size=”large”][vc_single_image image=”409173″ img_size=”large”][vc_single_image image=”409169″ img_size=”large”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў