Ці дастаткова вышыванкі, каб уратаваць Беларусь?


Фота: facebook.com/AtlantTelecom

Сакральная бронекамізэлька ў эпоху расейскага неаімперыялізму або фантомны боль патрыёта, якому ампутавалі нацыянальную свядомасць.

Што мы адчуваем, калі надзяваем кашулю з нацыянальным арнаментам і незразумелымі для большасці сімваламі? Для рамантыкаў – гэта яднанне з продкамі, подых гісторыі, абярэг. Для свядомых – палітычная акцыя, камень у агарод «Расеі-матушкі», спроба акрэсліць сябе ў сістэме каардынатаў «свой – чужы». Для скептыкаў – гэта толькі форма, касцюм папсовага беларуса або музейны экспанат, які не заўсёды спалучаны з глыбокім сэнсам.

Трэба многа знаць,

каб узор прачытаць.

Ці светлым сонцам,

ці хатнім аконцам,

ці вешчай кукушкай,

ці мяккай падушкай,

ці яркаю зоркай,

ці ўдавою горкай,

ці спорым святам,

ці родным братам,

ці роднай сястрыцай,

ці светлай крыніцай,

ці зарой-зараніцай,

ці добрай маладзіцай,

ці краснай дзявіцай,

ці свежай вадзіцай.

Сялянка з вёскі Сянно пра глыбокі сімвалізм беларускага нацыянальнага ўзору. Крыніца: Міхаіл Кацар, «Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка», 1996 г.    

«Этнаадраджэнне» як паліттэхналогія

[/vc_column_text][vc_single_image image=”24141″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле палітолага і галоўнага рэдактара IMHOclub.by Аляксея Дзерманта, вышыванкавы бум хутка скончыцца, бо гэта тупіковы шлях.

«Вышыванка не ўратуе нашую краіну. Беларусь уратуе кансалідацыя грамадства, дынамічная эканоміка і моцны ВПК. Цікавасць да этнічных традыцый – з’ява досыць натуральная для гараджанаў, якія быццам наноў адкрываюць свет не такіх ужо і далёкіх продкаў. Іншая рэч, што «этнаадраджэнне» становіцца нейкай паліттэхналогіяй, якая мае на мэце палітычную мабілізацыю прыхільнікаў нацыяналізму.

На мой погляд, гэта негатыўная з’ява, якая вядзе толькі да дыскрэдытацыі зацікаўлення этнічнымі традыцыямі. Вышыванкавы «трэнд» – гэта мода, якая ўзнікла ў вузкім коле гарадской субкультуры пад уплывам украінскіх падзей. Як усякая другасная мода, ён (трэнд. – Заўв. belsat.eu) неўзабаве аслабне. Шкода, што вялікай карысці тым жа даследчыкам этнічнай культуры ад яго не будзе», – разважае Аляксей Дзермант.

Палітолаг мяркуе, што ўлады «даўно падхапілі ды перахапілі» гэтую моду.

«Паглядзіце на дзяржаўны сцяг, аздабленне плакатаў, нават харчовых прадуктаў. Гэта толькі дужа ўражаныя ўкраінскімі падзеямі нешматлікія маладзёны з апазіцыйных колаў для сябе гэтую тэму адкрылі. Натуральна, з мэтаю зарабіць сабе палітычны капітал. Але марна».

Паганства і беларускі постмадэрн

Беларусаў трымаюць паганскія карані.

Як балтаў, як скандынаваў.

…Без паганскіх каранёў нацыя – перакаці-поле,

народы так званыя інтэрнацыяналісты

ці нават праваслаўныя атэісты.

Дык трымаюцца за ўласны тын Беларусы –

кшчоныя паганцы, самаісныя, як пан бурштын.

Рыгор Барадулін

Калісьці вышыванка выконвала ролю абярэгу. Адпаведны ўзор на льняной кашулі мог уратаваць дзіця ад дэманаў, а жонку ад няплоднасці. Містычныя функцыі вышыванкі ў сучасным свеце крыху аслабелі, затое любоў да таямнічых паганскіх сімвалаў нікуды не падзелася. Што праўда, змяніўся кантэкст выкарыстання і роля нацыянальнага коду, які для некаторых беларусаў стаў самым простым спосабам паставіць на сабе маркіроўку: made in Belarus.

«Дзіўна назіраць, як хлопцы носяць вышымайкі са знакамі з жаночых спадніцаў»

«Гэтыя арнаменты на майках, майтках на чым толькі магчыма – адарваныя ад свайго кантэксту, не нясуць фактычна ніякага пачатковага сэнсу. Ды нават значэнні саміх знакаў настолькі перакручаныя, бо ніхто асабліва ў іх і не разбіраўся. Смешна глядзець, як хлопцы носяць на сабе знакі з жаночых спадніцаў. Вось ён, постмадэрн», – іранізуе Аляксей Дзермант.[/vc_column_text][vc_column_text]

Код прысутнасці і модны супраціў постсавецкай калоніі

Вышыванкавы патрыятызм крыху нагадвае палітычны эксгібіцыянізм, які не перашкаджае ўладам і нават дапамагае афіцыйнаму Менску падкрэсліць сваю самастойнасць у размовах з «вялікім братам». Які, дарэчы, і справакаваў моду на вышыванкавую адметнасць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”24131″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Пра беларускую вышыванку прыгадалі ў момант, калі ўзрасло адчуванне небяспекі агрэсіі з боку суседняй дзяржавы, – кажа дызайнер Ілля Навуменка. – Узнятая як сцяг вышымайка мела аб’яднаць беларусаў, падзеленых на бел-чырвона-белых і чырвона-зялёных. Адраджэнне вышыванкі выклікала супярэчлівую рэакцыю з боку больш ліберальнай часткі інтэлігенцыі, якая хацела б бачыць беларусаў сучаснай еўрапейскай нацыяй, якая не мае патрэбы ўбірацца ў этнічныя строі, каб падкрэсліць сваю адметнасць.

Абедзве пазіцыі, на жаль, досыць моцна адарваныя ад рэчаіснасці. Вышыванка не мела таго патэнцыялу супраціву, які ў яе спрабавалі запакаваць яе папулярызатары, і вельмі хутка ператварылася ў палітычна неакрэслены візуальны трэнд. Вышыванку можа надзець кожны, і ў гэтым сэнсе яна, канечне, не падзяляе грамадства, але, на жаль, і не мабілізуе да барацьбы. Вышымайка з георгіеўскай стужкай – гэта не супярэчлівае спалучэнне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”25241″ img_size=”large”][vc_column_text]Больш за тое, можна спакойна ўявіць сабе вышыванку як рэгіянальны матыў у рамках федэратыўнай дзяржавы. Прыклад Татарстану і візуальны стыль Казані паказвае, як такая эстэтыка лёгка і натуральна ўпісваецца ў пануючую культуру.

Спробы стварыць мадэрнавую нацыю сродкамі постмадэрнавай эстэтыкі прыводзяць да развіцця субкультуры і нішы для бізнесу. А субкультура і бізнес – гэта не апазіцыя сістэме», – упэўнены дызайнер, аспірант Інстытуту сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэту Ілля Навуменка.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Таблетка антыфантомнасці нашага існавання

[/vc_column_text][vc_single_image image=”24127″ img_size=”large”][vc_column_text]Ёсць і тыя, хто шукае збавення ў вышыванках. Лепш, чым нічога. А больш, чымся нічога, – гэта амаль будучая перамога. Засталося толькі прыдумаць, як…

«За апошні год беларускі арнамент стаў выразнай азнакай нацыянальнага стылю. А стыль яднае нацыю больш і глыбей, чым любая ідэалогія ці лідары. У гэтым сэнсе, мода на арнамент дала нацыі больш, чым усе выбарныя кампаніі за апошнія 20 гадоў, – дзеліцца сваімі развагамі філосаф Міхаіл Баярын. –

Нацыяналізм, нацыянальная ідэя – маюць структурнае, вечнае месца ў грамадстве. Яны належаць перадусім не да ідэалагічнага, а да рэлігійнага вымеру – культу багіні-Маці. Таму нацыянальная ідэя павінна не пераконваць, а вабіць і спакушаць. Як гэта было ў выпадку моды на арнамент.

Грамадства трэба ўключыць у нацыянальныя рытуалы, архетыпы і сімвалы. Палітычная перамога ў такім разе будзе проста вынікам. Уласна кажучы, і палітычнага лідара трэба прапаноўваць людзям гэтак жа, як вышымайку. Спадзяюся, з Пагоняй атрымаецца зрабіць тое самае. Кожнай такой акцыяй мы качаем нашы грамадскія мышцы. Далей могуць быць народныя святы. Аб’яднацца і ўсвядоміць сваю сілу можна, святкуючы разам Каляды і Купалле. Народ, які змог аб’яднацца на свята, зможа аб’яднацца і на плошчы», – кажа Міхаіл Баярын.

Вышыванка гэта любоў да Беларусі

[/vc_column_text][vc_single_image image=”24122″ img_size=”large”][vc_column_text]Галоўнае па дарозе да перамогі не згубіць любоў да таго, што стане для нас компаснай стрэлкай у пошуках сябе як народу. Народу, які для некаторых не існуе, якога не заўважаюць, які спрабуе прайсці ініцыяцыю ў пакутах пошуку.

«Выратуе Беларусь наша да яе любоў. А мова, сімвалы, вышыванка, традыцыі, песня, танец, палацы і святыні – праявы нашай любові да Беларусі. Чым будзе яе больш, тым лепш. Можна сказаць так, што і вышыванка наша зброя ў змаганні за Беларусь, – мяркуе аўтар канцэпцыі вышымайкі Алесь Дашчынскі.

Калі яна цяпер эфектыўная, калі абуджае нашую нацыянальную памяць, выкарыстоўваем яе напоўніцу. Няхай вышыванка выратуе Беларусь! Але я мару пра тое, што будзе шлях не толькі ад вышыванкі да Беларусі, але ад Беларусі – да вышыванкі», – падкрэсліў у размове з belsat.eu журналіст радыё «Свабода».

«Місіі» ў вышымайках

[/vc_column_text][vc_single_image image=”22645″ img_size=”large”][vc_column_text]І насамрэч, якая розніца, у вышыванцы ты ці ў пухавіку. Самае важнае, на каго надзетая гэтая кашуля.

«Адна вышыванка наўрад ці ўратуе нашу краіну, але яна безумоўна дапамагае нам ідэнтыфікавацца, што мяне асабіста радуе. Радуе і тое, што ўсе нацыянальныя сімвалы не часовае захапленне, а паўсядзённая частка адзення ўсё большай і большай колькасці беларусаў. Як правіла, дазваляюць сабе гэта адукаваныя, талерантныя, інтэлігентныя і культурныя людзі, якія і ёсць выратаваннем і будучыняй нашай краіны», – мяркуе Саша Яраслаўцаў, вядоўца кулінарна-рамантычнага шоу Спакуса» і кіраўнік праекту ICON magazine.

Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў