Ці бываюць танныя і бяспечныя атамныя электрастанцыі?


Інтэрвʼю з Бронісам Ропэ, дэпутатам Еўрапейскага Парламенту, былым кіраўніком Ігналінскага раёну Літвы дзе працавала атамная электрастанцыя, якую закрылі ў 2009 г. Размаўляў Алесь Сіліч, карэспандэнт «Белсату» у Бруселі

Ці сапраўды на вашую думку атамная энергетыка небяспечная, і якія ўрокі мы павінныя зрабіць пасля Чарнобылю?

Пэўна самы галоўны ўрок, які павінны былі вынесці, бяспечных атамных станцый у свеце не бывае. Калі вырашаеш будаваць станцыю, трэба прымірыцца, што будуць і аварыі. Буйныя, маленькія, з буйнымі наступствамі, дарагімі і таннымі. Але нельга гэтага выключыць. Няма ніводнай станцыі ў свеце, якая не мела альбо не будзе мець выпадкаў.

Другі ўрок: не бывае танных атамных станцый. І кошт электраэнергіі, калі ўсё ўключыць: і будаўніцтва, і поўнае закрыццё не толькі ядравага паліва, але разборка і рэкультывацыя, каб можна было гэтую тэрыторыю зноў прыменяць і не пасля тысячы гадоў, а хаця б 10-50 гадоў, нейкія інцыдэнты. Калі ўсё гэта скласці, яна не будзе канкурэнтаздольнай з іншымі відамі вытворчасці электраэнергіі.

Нядаўна на будаўніцтва АЭС у Астраўцы не пусцілі дэлегацыю Еўрапарламенту. Цяжка паверыць, што не знайшлося магчымасці для гэтага. Што, на вашую думку, хаваюць беларускія ўлады?

Пісьмова не, але на словах яны гаварылі, што тры тыдні, для іх гэта мала часу. Хоць візу выдаюць, калі ляцець самалётам, адразу на пяць дзён. З іншага боку яны кажуць, можа нейкі больш афіцыйны орган парламенту, альбо камітэт альбо нейкая афіцыйная камісія паехала б. Такія размовы. А тыя парламентарыі, хто хацеў ехаць, кіраўнік групы Еўранэсту ўсіх усходніх краінаў. Іншыя парламентарыі з большасці, з лібералаў, хрысціянскіх дэмакратаў. Гэта асноўныя парламенцкія групы, якія тут працуюць. Прымае рашэнні. Таму пазіцыя беларускага боку для нас непрыемная і незразумелая, чаму яны так вырашылі зрабіць.

А што асабіста вас непакоіць у гэтым будаўніцтве?

Да сённяшняга дня няма незалежнага рэгулятара. Значыць заказчык робіць, што хоча. І што ён там робіць, ніхто не ведае. Па праекту працуе альбо не, выконвае праектныя патрабаванні альбо не. І гэтыя інцыдэнты, што былі, рашэнні былі прынятыя пасля таго, як яны сталі публічныя. Першы рэактар упаў. Пакуль ніхто нічога не гаварыў, ён бы і быў замантаваны. Калі пачалі гаварыць, тады прынялі рашэнне яго не ставіць, рабіць другі. Цяпер другі рэактар недзе ехаў, паламалі аб стоўб. Што з гэтым рэактарам, якія вывады? Вывадаў няма. Значыць усім гэтым павінен займацца рэгулятар. На Ігналінскай АЭС было ўсё ясна. Заказчык рабіў працу, і яе прымаў рэгулятар. Што рэгулятар не прымаў, не ставіў подпіс, тыя працы перарабляліся наноў, пакуль не выконваліся паводле праекту.

Атамная электрастанцыя Ігналіна

Тое ж самае і з закрытай інстанцыяй. Я думаю, што гэта вельмі важна і хацелася б з іншага боку жыць побач з АЭС гэта псіхалагічны дыскамфорт. І як бы не было ў будучыні, я думаю, што сяброўства паміж Беларуссю і Літвой не палепшыцца, калі Беларусь пабудуе АЭС і будзе яе эксплуатаваць. Сяброўства больш не будзе. І праз тое, што станцыя побач са сталіцай Літвы, уся сталіца будзе ў псіхалагічным дыскамфорце. Ёсць усе разлікі, што да 50-ці кіламетровых зонаў ёсць наўпроставы ўплыў працы станцыі і ў залежнасці ад ветру і выкідаў. Таму гэтае пытанне проста не можам не агучваць. Вядома, было б пажаданне, пакуль не позна прыпыніць і хаця б перанесці АЭС у іншае месца. Хаця б у Чарнобыльскую зону, яна ўсё роўна мае свае праблемы.

31 год мінуў пасля Чарнобыля. Тэрыторыя вакол станцыя натуральна зʼяўляецца непрыгоднай для жыцця. Кіеўскія ўлады прапанавалі вывозіць туды смецце. Як вы ставіцеся да такой прапановы?

Я думаю ў свеце шмат досведу пра тое, што смецце не зʼяўляецца адходамі. Смецце гэта сыравіна. З ім трэба папрацаваць і вярнуць жыццё. У асноўным ЕЗ гэтым займаецца. Некаторыя краіны вельмі вялікі адсотак вяртае да жыцця. І такога смецця, якое трэба закопваць проста няма.

Як бы вы ацанілі палітыку ЕЗ у дачыненні да атамнай энергетыкі?

ЕЗ не забараняе краінам будаваць АЭС. Але за свае грошы. ЕЗ адмовіўся фінансаваць будаўніцтва АЭС. Другое: ЕЗ не дазваляе краінам фінансаваць закрыццё АЭС, калі яны адпрацавалі свой час. Усе станцыі, якія будуюцца, могуць будавацца з грошай заказчыка альбо краіны, але калі яе будуць зачыняць, павінен запрацаваць Фонд закрыцця. Таму цяпер ёсць праблемы ў Францыі і ў іншых краінаў, якія хочуць зачыніць станцыі, але фонды маленькія. І ЕЗ нібыта сілай змушае тыя краіны, якія выдзялялі грошы, проста спісвае грошы. Ніхто не ведае, што пасля 50-га года ўвогуле АЭС у ЕЗ не будзе.

Некаторыя суседзі Беларусі, прынамсі Літва і Польшча, адмаўляюцца набываць электраэнергію, якая будзе здабытая на беларускай АЭС. У чым прычыны гэтай адмовы?

Я чытаў, што гэтыя рашэнні прынятыя, а асноўная прычына ў тым, што Літва ўжо кончыць усе працы з Польшчай, Латвіяй і Эстоніяй падключыцца да электраэнергіі з еўрапейскага кантыненту. Таму не будзе ні магчымасці, ні патрэбы набываць электраэнергіі з трэціх краінаў.

Інтэрвʼю выйшла ў праграме «Прасвет»

Іншыя тэмы выдання:

Зянон Пазняк: Злучаныя штаты – самы надзейны саюзнік

Ці Лукашэнка можа перакрыць дзеянні Крамля супраць Украіны? Каментуе Раман Бяссмертны, экс-амбасадар Украіны ў Беларусі

Дзе галоўныя канфліктныя кропкі паміж вялікімі дзяржавамі?

Дзе можа пачацца вайна?

Ці расейскія хакеры перашкодзяць перамозе Макрона?

Стужка навінаў