«Ці будзе Марадона касіць траву з Лукашэнкам?» Сацсеткі абмяркоўваюць новага старшыню берасцейскага «Дынама»


Легендарны аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона ачоліў берасцейскую каманду прынамсі на тры гады. Ён прыступіць да сваіх паўнамоцтваў пасля заканчэння Чэмпіянату свету ў Расеі.

Пасля падпісання кантракту спартовец заявіў, што будзе і галоўным трэнерам клубу. Таксама СМІ паведамляюць, што ён стане адным з уладальнікаў клуба – аргентынскаму футбалісту будзе належаць 20 % акцый «Дынама».

Марадону, які цягам 20 гадоў прымаў наркотыкі і злоўжываў алкаголем, у 2001-ым прызналі найлепшым футбалістам у гісторыі. Паводле футбольнай зоркі, ён «чысты» ўжо 14 гадоў.

У сябрах у Дыега прэзідэнты Венесуэлы Уга Чавес і Балівіі Эва Маралес. Цяпер, відавочна, на чарзе і кіраўнік Беларусі.

Пакуль заўзятары цешацца, што 57-гадовы футбаліст пераедзе ў Берасце, шмат хто не выказвае гэткага аптымізму.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў