Ці беларусы падтрымаюць прадпрымальнікаў, якія выйдуць пратэставаць на вуліцу?

video

Калі індывідуальныя прадпрымальнікі зладзяць масавыя вулічныя пратэсты, ці далучацца да іх іншыя беларусы, запыталіся карэспандэнты «Белсату» на вуліцах Берасця.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў 14-га студзеня сітуацыю вакол індывідуальных прадпрымальнікаў ды падкрэсліў, што «з 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады і трэба працаваць у розных умовах, па адпаведных дакументах».

«Ім трэба разумець, што сертыфікацыя прадукцыі, на якую мы пайшлі, – гэта першы крок. Ёсць тавар – усе суправаджальныя дакументы павінны быць. Мы павінны празрыста гандляваць, і хопіць вакол гэтага нейкія хітрыкі ладзіць», – цытуе лідара Беларусі дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Ад 1-га студзеня беларускія прадпрымальнікі абавязаныя прадаваць тавары лёгкай прамысловасці краінаў Мытнага саюзу толькі з дакументамі, якія пацвярджалі б іх легальнае паходжанне і бяспеку для спажыўца. Праблема ў тым, што расейскія пастаўшчыкі, у якіх закупляе тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі або даюць фіктыўныя даведкі. У выніку прадпрымальнікаў караюць штрафамі ды канфіскоўваюць тавар. Гэтую сітуацыя абмяркоўвалі на антыкрызісным форуме прадпрымальнікаў, які прайшоў у Менску 11 студзеня.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары