Ці Беларусь асуджаная на залежнасць ад Газпрому?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/TrS4vSeqHw8″][vc_column_text]«Турэцкая плынь», «Паўночная плынь-2», «Набука» – у апошнія гады на газавым рынку Еўропы з’яўляецца ўсё больш амбітных праектаў, і ўсё больш палітычнай штурханіны вакол кожнага з іх. На гэтым тыдні Польшча пры падтрымцы Еўразвязу анансавала Паўночную браму – комплекс захадаў, які ў будучыні можа ўшчэнт зруйнаваць манаполію Газпрому ў Еўропе.

Гэтак дзейнічае Еўразвяз: без феерверкаў і пафасу ў кабінетах збіраюцца людзі ў гальштуках і пераварочваюць свет дагары нагамі. У аўторкавай прэзентацыі «Паўночная брама. Новая канкурэнтная крыніца газу для Еўропы», што адбылася ў Бруселі, удзельнічалі прадстаўнікі энергетычных кампаніяў разам з еўрапейскімі чыноўнікамі – з рашучым настроем.

«Наш праект – гэта дзейнасць на дыверсіфікацыю крыніцаў і кірункаў паставак. І мы не жадаем далей заставацца пад расейскаю манаполіяй», – заявіў намеснік міністра энергетыкі Польшчы Пётр Наімскі.

2022: канец расейскай манаполіі

Манаполія азначае дыктат умоваў і цэнаў. Таму ў Еўракамісіі кажуць пра магчымае замарожванне праекту «Норд Стрым-2» – марскога газаправоду з Расеі ў Нямеччыну. Замест гэтага пабудуюць трубу ад нарвежскага газавага шэльфа да Даніі, адтуль да Польшчы, а з Польшчы – суседзям: Чэхіі, Славаччыне, Вугоршчыне, краінам Балтыі ды Украіне. Купляць нарвежскі газ палякі плануюць праз 6 гадоў, якраз калі скончыцца доўгатэрміновы кантракт з «Газпромам».[/vc_column_text][vc_single_image image=”381729″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Каб стаць «Паўночнай брамай», Польшча павялічыць пастаўкі звадкаванага газу караблямі праз порт у Сьвінауйсьці, запушчанага летась. Сюды ўжо прыбываў газ з Катару, таксама чакаюцца газавозы са Злучаных Штатаў.

У Балтыцы ўжо працуе тэрмінал у Клайпедзе, а ў Міжземным моры дадаткова запусцяць тэрмінал на харвацкім востраве Кырк.

«Польскі тэрмінал звадкаванага газа ў Сьвінауйсьці можа быць разбудаваны з сённяшняй магутнасці 5 мільярдаў кубаметраў на год да 10 мільярдаў. Гэта ўжо будзе дзве траціны патрэбаў Польшчы ў прыродным газе. Калі ў дадатак падключым трубаправод з Нарвегіі, то зʼявяцца вялікія лішкі, якія можна экспартаваць з Польшчы па рэгіёне», – кажа Пётр Мацёнжэк, эксперт парталу «Defence24.pl».

Злучыць разам усе элементы сістэмы дапаможа Еўразвяз, інвестуючы ў інтэрканектары між рознымі краінамі. Наколькі «Паўночная брама» эканамічна выгодная, адмысловая камісія вылічыць да канца года. Крытыкі праекту кажуць, што ён дарагі і непатрэбны.

«Не трэба адмыслова весці газ з Нарвегіі, калі можна павялічыць забор газу з трубаправоду «Ямал-Еўропа», які ідзе праз Польшчу і праводзіць 30 млрд кубаметраў газу штогод. І гэты газ і таннейшы, і бліжэйшы», – лічыць эксперт Анджэй Шчэнсняк.

Але ў гэтым выпадку Польшча застаецца залежнай ад Расеі. А газавыя войны Расеі з Украінай адбіліся на транзіце ў Еўропу. Газ і ягоная цана – палітычная зброя Крамля, якой ён пашырае свой уплыў і часам нават набывае маёмасць.

«Размова пра бяспеку ўсяго рэгіёну Цэнтральнай Еўропы. Нашым прыярытэтам тут мусіць быць правядзенне рэальнай дыверсіфікацыі паставак энерганосьбітаў так, каб забяспечыць стабільнае развіццё нашых гаспадарак, але найперш пачуццё бяспекі нашых грамадзянаў», – заявіў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда.

Што атрымае Беларусь?

Даваць і забіраць зніжкі на газ – палітычная зброя Крамля, якой ён пашырае свой уплыў і часам нават набывае маёмасць.

«З аднаго боку, расейскі манапаліст спрабуе атрымаць пэўныя актывы. Тую ж самую ГТС, перапрацоўчыя актывы, і акцыі прадпрыемстваў, завязаных на газ, як на сыравіну. З другога боку, усё залежыць ад палітычных стасункаў між урадамі. Тыповы прыклад – у свой час досыць лаяльныя кошты для Нямеччыны. І ў той жа самы час нелаяльныя для Польшчы, для Латвіі», – кажа эксперт праграмы «Міжнародная і ўнутраная палітыка» Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.

Цяпер Польшча сама плануе стаць буйным газавым хабам – месцам, дзе не толькі гандлююць газам, але таксама яго захоўваюць. Паводле Пятра Мацёнжка, тут бачная вялікая сінергія з рэгіёнам: для гэтай мэты можна выкарыстаць украінскія газасховішчы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”381733″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Нарвежскі, катарскі і амерыканскі газ у Польшчы прымусіць «Газпром» скінуць кошты на газ для Беларусі.

«У адрозненні ад, напрыклад, сланцавага газа, тэхналогія здабычы «Газпрому» не прадугледжвае кансервацыі свідравіны. Або ты газ прадаеш, або спальваеш. Трэцяга няма», – кажа Тышкевіч.

А калі ў Менску будзе валявы палітычны загад, Беларусь у далёкай перспектыве сама зможа падключыць да еўрапейскай газавай сістэмы прынамсі буйныя прадпрыемствы ў памежных гарадах. Хоць Лукашэнка і прадаў «Белстрансгаз» «Газмпрому», юрыдычна труба зарэгістраваная ў нас, і можа працаваць не толькі ў традыцыйных кірунках. На думку Ігара Тышкевіча, тэхнічна Беларусь можа транспартаваць газ з поўначы на поўдзень і назад.

Было б жаданне. А там і з Бруселем аб інвестыцыях можна дамовіцца.

Яраслаў Сцешык, фота – Nerijus Adomaitis / Reuter

Відэаверсія матэрыялу выйшла 21 кастрычніка ў выданні «ПраСвету»

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=lLlFF-FsdTI”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў