Ці атрымае ўрэшце Дыкапрыё «Оскара»?


Чаканне даўжынёю ў жыццё і надзея Леанарда. Актор ужо атрымаў «Залаты глобус». І мае ўсе шанцы на «Оскара». Аднак ці трапіць статуэтка Амерыканскае кінаакадэміі да актора – бадай, галоўнае пытанне сёлетняй цырымоніі. А ў інтэрнэце разгарнулася цэлая кампанія падтрымання зоркі.

Ажно ў палове – 12 з 24-х – катэгорыяў, у тым ліку – за найлепшы фільм, рэжысуру і, безумоўна, за найлепшага актора намінаваная да «Оскара» драма «Рэвэнант». Гэта фільм пра падарожніка 19-га стагоддзя, якога грае Леанарда. Для Дыкапрыё гэта ўжо пятая намінацыя на званне найлепшага актора.

«Марсіянін» брытанскага рэжысёра Рыдлі Скота, уладальнік «Залатога глобуса» у нечаканай катэгорыі «найлепшая камедыя», атрымаў сем намінацыяў. А ў самай важнай катэгорыі, «найлепшы фільм», спіс намінантаў складае сёлета не 9, а 8 фільмаў. Сярод фаварытаў – тыя ж «Рээнант» ды «Марсіянін», а таксама «Пакой», «Бруклін» і «Мост шпіёнаў».

88-ая цырымонія ўручэння «Оскараў» адбудзецца ў Лос-Анджэлесе 28-га лютага.

«Белсат»

Стужка навінаў