Ці абрынецца еўра пасля «брэкзіту»?


Эканаміст Леанід Заіка раіць беларусам, у якой валюце найлепш захоўваць зберажэнні.

«Нейкіх тэктанічных зрухаў не будзе. Не думаю, што еўра рэзка «папаўзе» уніз, бо асноўная інтрыга гэта «еўра-долар». Скажу так: глядзіце на гэта спакойна. На сённяшні дзень, хіба, долар больш спакойная грашовая адзінка», – так эканаміст пракаментаваў ваганні брытанскай валюты.

Леанід Заіка адзначыў, што на дзяржаўным узроўні Беларусь не мае шырокіх эканамічных сувязяў з Вялікай Брытаніяй.

Разам з тым эксперт ацаніў уплыў брытанскага рэферэндуму на іншыя краіны:

«Я не думаю, што трэба чагосьці баяцца. Вядома, калі Вялікая Брытанія выйдзе з ЕЗ, то тут, хутчэй за ўсё, песімізм будзе ва ўсіх: у немцаў, французаў і ва ўсіх іншых. Але ў эканамічным плане няма абсалютна нічога страшнага».

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары