Давыдзька прапанаваў забараніць каментары. Як рэагуе інтэрнэт-супольнасць?


Новы від цэнзуры прапануе ўвесці галоўны рэдактар «Белтэлерадыёкампаніі». Як рэагуе інтэрнэт-супольнасць на свежы закід спадара Давыдзькі на забарону каментароў на сайтах медыяў. 

Пісьменніку і публіцысту Андрусю Гарвату сваёй прапановай галоўны рэдактар Белтэлерадыёкампаніі нагадаў ягонага дзядзьку.

Выказаліся і калегі Генадзя Давыдзькі. Сябра БАЖу Міхась Янчук у сваім Facebook напісаў пост, у якім ён прапануе называць Давыдзьку не прозвішчам, а неяк больш нейтральна:

«Ну напрыклад – «нефрытавы стрыжань».

Пракаментавалі захад Давыдзькі і іншыя інтэрнэтаўты:

«Што ім там упырскваюць?», – цікавіцца журналістка Вольга Чэкулаева. Яна дадае, што ён не быў дурак, і «быў калісьці нармальным чалавекам»

Некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак адрэагавалі больш бурна. Хтосьці прапанаваў вымяраць тупасць у давыдзьках.

Учора ў праграме «Клуб рэдактараў» спадар Давыдзька выказаў прапанову «вось узяць і забараніць форумы»:

«Забараніць абмеркаванне артыкулаў! Прычым форумы лічацца як бы працягам рэдакцыйнай палітыкі, але ў нас гэта не працуе».

Генадзь Давыдзька мяркуе, што многія медыі публікуюць артыкулы пра «усё роўна што»,  але для каментароў.

І адкрываецца шлюз. А далей форум – гэта бікфордаў шнур. І там пачынаецца куча каментароў: «Лайдак! Нажом іх! Павесіць! Крыжаваць!», – абураецца Давыдзька.

Спадзяемся, што наступнай прапановай спадар Генадзь не прапануе каментатараў прыразняць да тэрарыстаў.

То бок артыкул – гэта траціл, – лічыць Давыдзька.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў