Цэны на малако могуць рэзка падскочыць


Землятрус ў Новай Зеландыі можа стаць прычынай падаражэння малака.

На якім узроўні ўсталююцца цэны на гэты прадукт, стане вядома заўтра, падчас чарговай сесіі на аўкцыёне «GlobalDairyTrade».

Папярэдняя сесія 1 лістапада скончылася ростам індэксу на 11,4 %. Павелічэнне цэнаў абумоўленае неспрыяльнымі ўмовамі надворʼя верасня-кастрычніка, калі праліўныя дажджы нанеслі шкоду новазеландскай сельскай гаспадарцы. Кааператыў «Fonterra» пагоршыў прагноз збору малака ў новым сезоне.

Калі раней найбуйнейшае абʼяднанне малочнікаў Новай Зеландыі разлічвала, што вытворчасць сыравіны паменшыцца на 3% у параўнанні з мінулым годам, то цяпер ужо прадказваюцца вынікі, горшыя на 7 %,

Землятрус сілай 7,4 балы не закрануў перапрацоўчыя магутнасці «Fonterra», гаворыцца ў заяве кааператыва, апублікаваным у панядзелак. Некаторыя фермы застаюцца без энергазабеспячэння, частка дарог разбураная і малакавозы не ў стане забраць сыравіну. Не менш за 30 фермаў у раёне Кайкуры на змогуць у бліжэйшы час адгружаць малако на перапрацоўку. У іншых раёнах прагназуецца затрымка са здачай сыравіны. Таксама сурʼёзна пацярпела частка ўгоддзяў, у тым ліку пашы.

Наўрад ці землятрус прывядзе да вельмі вялікага падзення вытворчасці сырога малака, аднак, ён можа паслужыць падставай для сурʼёзнага росту цэнаў на новазеландскай прадукцыю на заўтрашнім аўкцыёне. Шмат што залежыць ад таго, які абʼём прадукцыі «Fonterra выставіць» на заўтрашні аўкцыён. У папярэднія два месяцы прапанова паслядоўна скарачалася.

Беларусь у пачатку лістапада ўжо павышала экспартныя цэны на малочную прадукцыю. Павышэнне коштаў адбылося пасля таго, як на таргах GlobalDairyTrade рэзка выраслі каціроўкі бліжэйшых кантрактаў на большую частку прадукцыі.

НМ, belsat.eu, паводле «Белорусы и рынок»

Стужка навінаў