Цэнтр «Крочым разам» запускае праект па беларускамоўнай онлайн-адукацыі для дзетак


Адукацыйны цэнтр «Крочым разам» распачынае праект «Онлайн-адукацыя для дашкольнікаў», накіраваны на тое, каб маленькія беларусы атрымлівалі адукацыю на роднай мове незалежна ад таго, дзе яны жывуць.

Ідэя праекту ў тым, каб стварыць воблачную онлайн пляцоўку, якая дапамагае атрымліваць якасную беларускамоўную адукацыю для дашкольнікаў – пры чым выкарыстоўваць гэтую пляцоўку можна будзе з любой кропцы Беларусі і свету, за мінімальныя грошы і з мінімальным часам на падрыхтоўку. Арганізатары праекту – Зміцер Смаляк, Ася Смаляк і Кася Гарэцкая.

На дадзеным этапе «Крочым разам» збірае каманду зацікаўленых спецыялістаў: настаўнікаў, праграмістаў, юрыстаў, мастакоў, музыкаў і іншых неабыякавых дарослых, прафесіяналаў сваёй справы. Ідзе распрацоўка ўрокаў, методык, адукацыйных матэрыялаў. Першы арганізацыйны збор усіх, хто жадае далучыцца да праекту, адбудзецца 14 красавіка ў сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Запісацца можна тут.

Адукацыйны цэнтр «Крочым разам» працуе з 2014 года і вядомы сваймі праектамі для беларускамоўных дзетак і іх бацькоў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў