«Цалуй і едзь»


У Варшаве дазволяць кароткатэрміновую паркоўку на прыпынках грамадскага транспарту.

«Зоны «Kiss & Ride» («цалуй і едзь») – гэта адмысловыя месцы, прызначаныя для таго, каб палегчыць высадку пасажыраў паблізу прыпынкаў грамадскага транспарту. Тут можна будзе легальна затрымацца, каб пацалаваць чалавека на развітанне.

Зона «Kiss & Ride» – не зʼяўляецца месцам, дзе можна паркавацца, тут можна будзе затрымацца не даўжэй, чым на 2 хвіліны», – удакладняе Упраўленне гарадскога транспарту польскай сталіцы.

Пакуль плануецца размяшчэнне сямі зонаў «Kiss & Ride». Яны будуць размешчаныя паблізу транспартных вузлоў ці станцыяў метро, у месцах, зручных для перасадкі.

У выпадку, калі зоны «Kiss & Ride» добра сябе зарэкамендуюць, ва Упраўленні гарадскога транспарту не выключаюць павелічэння іх колькасці.

ЮВ, belsat.eu, паводле radiopolsha.pl

Стужка навінаў