Трымай грошы пры сабе: беларускія мытнікі цяпер могуць штрафаваць за грошы пакінутыя ў дакументах


23 ліпеня ўступілі ў сілу новаўвядзенні ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У адпаведнасці з імі мытнікі атрымалі права штрафаваць фізічных асобаў за пакінутыя ў дакументах грошы, паведамляе belapan.by.

Падбухторванне службовых асобаў мытных органаў да парушэння заканадаўства можа стаць падставай для пачатку адміністрацыйнага працэсу, – паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Усім няпамятлівым, хто забыў грошы ў дакументах падчас праходжання мытнага кантролю, пагражае штраф да 50 базавых велічыняў. Паўторнае парушэнне – да 100 базавых велічыняў штрафу.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў