4 высновы пра «Бульбамуві»


Фестываль беларускага кіно «Бульбамуві-2015» распачаўся ў Варшаве. Сёлета арганізатары ладзяць яго без грошай. «Тое, што нас не забівае, робіць нас мацней», – кажа Януш Гаўрылюк. «Белсат» падсумоўвае першы дзень галоўнай кінападзеі айчыннага кіно за мяжой.

Сёлета польская дзяржава не падтрымала «Бульбамуві». У размове з «Белсатам» дырэктар фестывалю Януш Гаўрылюк адзначыў, што ранейшы фундатар, польскае МЗС, скіраваў «культурніцкі» бюджэт на арганізацыю двух музычных імпрэзаў – фестывалю «Басовішча» і канцэрту «Салідарныя з Беларуссю». Калі налета «Бульбамуві» не пачне фінансаваць беларуская дзяржава, фестываль можна знікнуць. Або стаць унікальнай з’явай на еўрапейскай кінамапе.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”23387,23391,23395,23403,23411,23415,23419,23423,23427,23431,23399,23407″ img_size=”large”][vc_column_text]Юбілейны, пяты па ліку «Бульмабуві» праходзіць без грошай адразу ў трох гарадах. Адкрыццё фестывалю адбылося ў варшаўскім «Муранаве», які прапанаваў арганізатарам залю бясплатна. У адным з лепшых «студыйных», то бок без масавага кіно, кінатэатры варшавякі паглядзелі пазаконкурсную праграму – і зірнулі на Беларусь замежным вокам. Роберт Экстэйн з Нямеччыны прадставіў «Капусны касмічны карабель» пра гастролі лужыцкага калектыву «Берлінская дарога» па Беларусі, а Луіджы Мілардзі з Італіі – дакумент пра культуру ва ўмовах дыктатуры «Made in BY». Парадаксальным чынам, найбольш беларускай стужкай была ўкраінская «Міна» Воўкі Салаўя пра вайну на Данбасе. Аўтар здымкаў – беларуска Аляксандра Мяснікова, якая цяпер вывучае кіно ў Нью-Ёрку.

Пасля фільму арганізатары запрасілі ўсіх на дыскусію ў клуб «Лысы пінгвін», у трох прыпынках ад кінатэатру. Пачатак?

«А 19-ай. Альбо 20-ай». – кажа мне памочнік дырэктара Пятро Дудановіч.

Пасля дыскусіі з удзелам творцаў гледачоў запрасілі ў клуб «Баль» на канцэрт «Берлінскай дарогі». Пачатак – «праз два піва».

З сёлетняга казуса з адсутнасцю датацый і неспадзяваным з’яўленнем фестывалю ў Кракаве і Менску можна зрабіць некалькі высноваў.

Пра арганізатараў. Займаюцца «Бульбамуві» вялікія аматары беларускага кіно, якія гатовыя хадзіць і шукаць залю, памяшканні для дыскусій, перакладчыкаў, мантажораў, якія будуць працаваць бясплатна.

Пра творцаў. Удзельнікі «Бульбамуві» здымаюць кіно для кіно, а не для грошай. «Усе госці фестывалю прыехалі ў Варшавы на ўласны кошт.» – кажа Гаўрылюк. Калі звычайна ў свеце рэжысёр едзе на фестываль пры ўмове аплачаных квіткоў, гатэлю і абеду, гэта сведчыць пра шмат што.

Пра гледачоў. Жыхары Варшавы лічаць беларускае кіно вартым увагі. Калі вечар пятніцы яны праводзяць у беганіне паміж трыма месцамі ў розных раёнах гораду паводле раскладу «праз два піва», гэтыя людзі любяць беларускае кіно вельмі моцна.

Пра культуру. «Бульбамуві» набывае рысы DIY-з’явы: без сціслага рэгламенту, сцэнару і раскладу. Гэта не толькі рэцэпт на крызісныя часы, але наагул – рэцэпт для культуры на будучыню. Фестывальныя фільмы – яны для усіх, а не толькі для крытыкаў, прэсы і запрошаных гасцей.

Дзяніс Дзюба

Стужка навінаў