Тры самыя дарагія спецыяльнасці БДУ – гуманітарныя


Галоўны ўніверсітэт краіны падвышае кошты на навучанне.

Гэтак, з 1 сакавіка найбольш за вучобу заплацяць студэнты 1–3 курсаў дзённага аддзялення на спецыяльнасцях «правазнаўства», «эканамічнае права» і «міжнароднае права» – па Br 3 136. Ранейшы кошт – Br 2 851.

Найбольш танна можна вучыцца на спецыяльнасцях «беларуская філалогія», «расейская філалогія» і «сацыяльная праца» – за Br 2 242. Папярэдняя цана складала Br 2 039.

Змены тлумачаць ростам тарыфнай стаўкі, змяненнем умоваў аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага складу і павелічэннем тарыфаў на камуналку.

Апошні раз цэны паднімалі ў жніўні 2017-га.

ДД

Стужка навінаў