Тры самазвалы і дзіцячае харчаванне. Беларусь адправіла гуманітарную дапамогу ў Сірыю


Беларусь адпраўляе гуманітарную дапамогу Сірыі. Інфармацыя пра гэта зʼявілася ў Твітэры МНС.

Раней Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі апублікаваў інфармацыю пра тое, што Беларусь адправіць у Сірыю 3 самазвала, дзіцячае харчаванне, а таксама адзенне і абутак для дзяцей агульным коштам у 533 437,07 руб.

Усе выдаткі пакрытыя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Гэта не першы гуманітарны груз у Сірыю. У верасні 2016 года на расейскую авіябазу ў Сірыі прызямліўся беларускі транспартны самалёт Іл-76 з 45-тонным грузам адзення, медыкаментаў і медыцынскага абсталявання.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў