Тры брокалі на чалавека. У Брытаніі – дэфіцыт гародніны


Беларускія кантрабандысты могуць неўзабаве пераключыцца з цыгарэтаў на капусту.

Брытанскія крамы ўвялі абмежаванні на продаж гародніны пасля таго, як снег і штормы на поўдні Еўропы знішчылі вялікую частку ўраджаю. Мяркуецца, дэфіцыт працягнецца да красавіка.

«Daily Mail» падае, што пакупнікі кінуліся запасацца зелянінай, у выніку чаго паліцы з гароднінай апусцелі. Салата падаражэла амаль утрая, кабачкі – у чатыры разы.

«Tesco» ўвяла абмежаванні на продаж брокалі (тры ў адныя рукі) і латуку (не болей за два). У іншай сетцы, Morrisons, латуку можна набыць не больш за тры штукі за адно наведванне.

У інтэрнэце з’явіліся прапановы: скрынка латуку (12 шт), якая звычайна каштуе 5 фунтаў стэрлінгаў, прадаецца за пяцьдзясят ($ 62).

ДД

Глядзі таксама
Каментары