Трохбаковая кантактная група па Данбасе не вызначылася з датай абмена палоннымі


фота AFP

Спецпрадстаўнік АБСЕ ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Марцін Сайдзік заявіў, што бакі канфлікту не вызначыліся з датай абмену палонных.

Пра гэта ён заявіў журналістам па выніках пасяджэння ў аўторак у Менску, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Падгрупа па гуманітарных пытаннях абмяркоўвала тэхнічныя пытанні, звязаныя з пытаннем абмену ўтрыманых асобаў. Бакi не вызначылі дату абмену», – заявіў Сайдзік.

Разам з тым, падкрэсліў спецпрадстаўнік АБСЕ, бакі ўзялі на сябе абавязацельствы ажыццявіць абмен палонных да навагодніх і калядных святаў.

29 лістапада на перамовах у Менску бакі канфлікту на Данбасе дамовіліся аб фармаце абмену палоннымі, гэта пацвердзіла прэс-сакратар прадстаўніка Кіева на перамовах Леаніда Кучмы Дарка Оліфер. Яна напісала, што трохбаковая кантактная група з удзелам прадстаўнікоў ОРДЛО пацвердзіла гатоўнасць бакоў выканаць абмен палоннымі на аснове ўжо зацверджаных спісаў.

Такім чынам, пытанне па даце абмену дагэтуль застаецца адкрытым.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары