Трох жыхарак Сочы, асуджаных за SMS, прызналі палітвязнямі


Жыхарак Сочы Марыну Джанджгаву, Інгу Туцісані і Анік Кесян, якіх расейскі суд асудзіў паводле абвінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе, праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў палітзняволенымі і цяпер патрабуе іх вызвалення.

Джанджгаве далі 12 гадоў калоніі, Туцісані – 6 гадоў, Кесян – 8 гадоў. Іх віна заключалася ў тым, што вясной 2008 года (у жніўні 2008-га адбыўся ўзброены канфлікт паміж Расеяй і Грузіяй у Паўднёвай Асеціі) яны адправілі SMS-паведамленні сваім грузінскім знаёмым аб тым, што бачылі перамяшчэнне расейскай ваеннай тэхнікі.

Правабаронцы адзначаюць, што гэтая інфармацыя была «даступная неабмежаванаму колу людзей, і жанчыны не былі апавешчаныя аб яе сакрэтнасці».

«Мы лічым недапушчальным ўскладаць на цывільных асоб адказнасць за захаванне ваеннай таямніцы, якую ім не давяралі, а тым больш крыміналізаваць зносіны з замежнікамі на тэму падзей і фактаў, інфармацыя пра якія агульнадаступная», – падкрэсліваюць у «Мемарыяле».

 

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары