Трое жыхароў Новай Баршчоўкі забаўляліся, кідаючы баявыя прыпасы часоў вайны ў вогнішча


Небяспечную забаву прыдумалі сабе жыхары Лоеўскага раёну. Мужчыны ва ўзросце ад 31 да 57 гадоў нападпітку распалілі вогнішча, у якім спрабавалі спаліць снарад калібру 105 мм.

Пра здарэнне ў праваахоўныя органы паведаміла жыхарка вёскі, якая працавала ў агародзе, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму. Жанчына пачула выбух і заўважыла, што нешта праляцела ў яе над галавой. Аскепкі ад снарада такога тыпу могуць разляцецца ў радыусе 800 метраў.

Удзельнікаў «феерверку» затрымалі, цяпер праводзіцца праверка. Мяркуецца, што мужчыны датычныя да серыі выбухаў, якія адбыліся ў ваколіцах вёскі ў студзені. У аднаго з іх канфіскавалі незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў