Трое на канапе, не ўлічваючы сабакаў


Фотасправаздача сяброў, якія падарожнічаюць па ЗША разам з невялікай канапай, стала хітом у інтэрнэце.

Эндзі Ферман, Дэйв Файн і Бэкі Дагасціна вырашылі падарожнічаць па ЗША з канапай і дзвюма сабакамі. Такім чынам яны пасмяяліся над ідэяй «падарожнічаць, не ўстаючы з канапы», піша «Daily Dot».

Самі падарожнікі не чакалі, што іх «канапная вандроўка» прыцягне столькі ўвагі.

«Мы былі ў шоку. Гэтыя фатаграфіі былі апублікаваныя на Facebook, мы хацелі паказаць іх сябрам і сям’і, і зусім не планавалі выкладваць іх на Reddit. Сябры, якія нас даведаліся, тэлефанавалі і пісалі, і гэта было даволі дзіўна – але разам з тым выдатна бачыць сябе на розных сайтах і ў блогах. Мы рады, што гэтыя здымкі былі так добра прынятыя, і спадзяемся, што натхнілі больш людзей падарожнічаць і рабіць дзіўныя фатаграфіі».

Цягам некалькіх гадоў маладзёны паспелі пабываць у Каліфорніі, Ваёмінгу і нават на Алясцы. Цяпер вандроўнікі плануюць паехаць у Лас-Вегас ды іншыя закуткі Амерыкі.

belsat.eu

Стужка навінаў